Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пасля Мацея мужык на полі не пацее. Рапан., 226. 760. Добра яблычка к іспасу. Сержп., 132. 761. Прышоў спас у самы час. Калянд., 1921. 762. Спас — усяму час. Tyszk., 438; Крачк., 153. а) Прышоў спас — усяму час. Нос, 139. 763. Прышоў іспас — пашло лета ад нас. Мін.-Мал., 1970, 165, Клеи,а) Прышоў спас — i летя ад нас. «ШМ», № 7—8. 764. Прышоў спас — не стала нас. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 81313. 1ЬЪ. Прышоў спас — памілуй нас, а прыдзе прачыстая — возьме нас сіла нячыстая. Калянд., 1921. 766. Спас, спасі нас. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 767. Прышла прачыстая — стала поле чыстае. Дуб., 50; Сержп., 132. 768. Прачыстая прынясе хлеба чыстага. «ШМ», № 7—8. 769. Прышла прачыстая — перапечка чыстая. Шейн, II, 480, Ігум. п. 770. Спажа — хлеба дзяжа. A. Аіс, 1955, Смарг. а) Аспажа — хлеба поўная дзяжа. М. Грынолат, 1971, Глыб. 8.2.43. 771. Аспожка — хлеба нямножка. A. Aic, 1955, Смарг. 772. Прышоў трэці спас — бяры рукавіцы ў запас. Калянд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
16 👁
 ◀  / 560  ▶