Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
На святога Гальяша з новых круп каша. «ШМ», № 7—5. 744. Ілья ў ляшкі налье. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п. 745. На Ілью на лісток налью, на аспажу — цэлую дзяжу, а на аспожку — хлеба крошку. Сцяшк., 599, Смарг. 746. Магдалена — вады па калена. Сах. 747. Барыс i Глеб: паспеў хлеб. Ляцкий, 3. 748. На Глеба i Барыса хлеба напарыся i за раллю бярыся. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п. 749. Святы Барыс снапы зносіць, а святыя Ганны дамой звозяць. Дуб., 54; «ШМ», № 7—8. 750. На Барыса новага хлеба нажарыся. Fed., 23. 751. Барыс — за саху бярысь. Ляцкий, 3. 752. Барыс — сам баранісь. Ляцкий, 3. а) Барысе, Барысе — сам бараніся. Шпил., 175; Fed., 23. Вар.: Dybów, 18. б) На Барыса сам бараніся. «ШМ», № 7—8. 753. Святая Ганна спаць кладзе. «ШМ», № 7—8. 754. На Якуба хлеба поўна губа. Сцяшк., 600, Смарг. 755. На Якуба грэе люба. «ШМ», № 4. 756. Які Якуб да поўдня, такая да снежня зіма. «ШМ», № 7—8. 757. Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея. «ШМ», № 7—8. 758. Святы Базыль авечкам воўну дае. «ШМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 560  ▶