731. Ілля чарцей палюе. Сержп., 71.
732. Ілля ваюе з чартамі, іх б'е перунамі. «ШМ», № 7—8.
733. Ілля па небу тарахціць. Сержп., 71.
734. Святы Ілля — слаўная жняя. Нос., 148; Калянд., 1921; «ШМ», № 7—8.
735. Ілля жніво пачынае, а лета канчае. «ШМ», № 7—8.
736. Ілля на полі копы лічыць. «ШМ», № 7—8.
737. Ілля блізка: гніся, баба, нізка, уставай раненька, ды жні дапазненька. Ляцкий, 14.
738. Да Іллі на сене пуд мёду, а па Іллі — пуд гною. «ШМ», № 7—8.
739. Да Іллі хоць адным зубам падзяры. Tyszk., 438.
а) Да Ллі хоць адным зубам зямлю парні. Нос., 136.
740. Лля пытае, ці гатова ралля, а ўспленне, ці гатова насенне. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
741. На Іллю хлеба малю, а на Барыса — еш, хоць распрыся. Л. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.61.
742. На Іллю поўну печ хлеба налію. Киркор, 238; Шпил., 184; Dybow., 184. Вар.: Ром., Мат., 84; І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.
а) На святога Іллю я ў печ увалью. Г. Барташэвіч, 1965, Слуцк. 8.1.99.
б) На Іллю перапечку налію. Tyszk., 438; Ляцкий, 23; Дуб., 41.
в) На Іллю наллю перапеч поўну печ. Сержп., 33.
г) На Іллю поўну печ перапеч наллю. Нос., 86.
105 👁