Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
На Кузьму i Дзямяна касіць не рана. «ШМ», № 7—8. 721. Кузьма i Дзямян прышлі — на сенакос пашлі. «ШМ», № 7—8. 722. Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сякеры робіць, а святы Дзямян сена грабіць. «ШМ», № 7—8. 723. Пракоп бок прыпёк. Нос, 140. 724. Ілья дасць гнілья. М. Грынолат, 1964, Пол. 8.1.87. а) Прыйшоў Ілья — даў гнілля. A. Русіновіч, 1954, Светя. 13.329. б) Ілья наробіць гнілля. Tyszk., 438; Шпил., Бел., 181; Dybów., 10; Fed., 123. в) Прыдзець Ілья — наробіць гнілья. М. Грынолат, 1971, Глыб. 8.2.43. г) Святы Ілля нарабіў гнілля. Бялък., 434, Мсцісл. Вар.: В. Мінкелевіч, 1949, Kip. 8.1.24. 725. Пасля Ільі вада з зямлі. Янк., Дыял., I, 218, Глуск. 726. Прышоў Ілья, накідаў у рэчку галля. В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24. 727. Да Іллі просяць аб дождж, а па Іллі i баба хвартухом нагоніць. Tyszk., 438; Шпил., 178. а) Да Іллі поп просіць у бога дажджу, а после Іллі i баба хвартухом нагоніць. Калянд., 1921. 728. На Іллю да абеда лета, а после абеда восень. Нос, 86; «ШМ», № 7—8. 729. Калі на Лью пагода, то восень будзе сухая. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28. 730. Калі на Іллю няма дажджу, то пажары будуць. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
33 👁
 ◀  / 560  ▶