714. Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апалі два, прышоў Барыс — асыпаўся ўвесь ліст. М. Грынолат, 1973, Асіп.
715. Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апала два, прышоў Барыс — усё пагрыз, прышоў Міхал — усіх з поля паспіхаў. /. Саламевіч, 1975, Слон.
а) Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апала два, прышла прачыста — стала чыста. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13329.
б) Прышоў Пятрок — адпаў лісток, прышоў Ілля — адпалі два, прышла прачыстая — увесь лес чысты (пачысціла). Аяцкий, 36; М. Грынолат, 1974, Пух.
в) Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток, а прыйшла Ілья—адпала два, прыйшла прачыстая — замяла ды паціснула. Klich, 49.
г) Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілья — адпала два, а прышла прачыстая — саўсім ачысціла. Калянд., 1921.
д) Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышла прачыста — апалі ўсе чыста. В. Ківель, 1967, Нясв. 13.10.25.
е) Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышло Лья — упала два, прышло ўспленне — усё абляцела. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
ж) Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілья — апала два, прышлі святкі — апалі ўсе лісткі. Дуб., 50.
716. Прышоў Пятрок — адпаў лісток, прыдзе Ілья — адпадуць два, а па ўсіх святых — не будзе ix. «ШМ», № 6.
717. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшла Ілья — апала два, а восень кажа: «Тут i я». A. Aic, 1954, Смарг.
718. Прышоў Пятрок—час дня ўвалок, прышоў Ілья-прарок— два часа ўвалок. М. Грынолат, 1969, Хоц.
719. Калі Петра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць. «ШМ», № 6.
202 👁