Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
К Пятру хлеба толькі ў вядру, а на Ілью хоць на печ налію, а як прышоў Спас, будзець хлеба з нас, а ужо як прышла гаспажа — у нас хлеба поўна дзяжа. Шейн, II, 478, Ігум. п. 703. На Пятра баба хлеба напякла. Сцяшк., 599, Воран. 704. Пачынай касіць не з Пятра, a калі вырасце трава. /. Суконкін, 1960, Церах. 13329; Сцяшк., 605, Шчуч. 705. Хто ў пятроўку сена не косіць, той зімою ў сабак просіць. Pietk., 391. 706. Святы Петра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць. «ШМ»,№6. 707. Калі на Пятра пойдзець дождж, будзець жыта, як хвошч. Tyszk., 437; Нос, 64. Вар.: А. Рахунак, 1967, Зелье. 13.1024. 708. Прышоў Пятро — забраў машок у вядро. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.329. 709. Кукушка да Пятра кукуе. Г. Прытычанка, I960, Карм. 13.3.29. 710. Павел у Пятра кароўку ўкраў. Нос, 124. 711. Павел-Пятро такі, што як яму ні гадзі, а ён усё глухі. Хрэстам., 219. 1X1. Прышоў Пятрок — адарваў лісток. М. Канцавая, 1967, Чач. 13.329. 713. Прышоў Пятрок — адпаў лісток, прышла Ілля — адпала два. Tyszk., 438; Нос, 139. Вар.: Ром., Бел., I, 306. а) Прышоў Пятрок — адарваў лісток, прышоў Ілля — нарабіў гнілля. /. Курбека, 1961, Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁
 ◀  / 560  ▶