Старонка 98
◀ / 617 ▶
а) Блудлівая свякроў і нявестцы не верыць. Ром., Зап., I, 214. Забыла карова, як была цялём. «Ніва», 1974, № 9, Н. Перавой, 1974, Бельскі п. (ПНР). Ці не дзіва, што нявестка стала свякрухаю. Янк., 185. Свякор нявестку навучаець, да ў лоб векам лучаець. Дуб., 58. У маго татка даўно спяць, а ў свякратка сядзяць. Fed., 311. а) У маго таткі даўно спяць, а ў свякратка вячэру яшчэ прыстаўляюць. Fed., 311. А залоўка злая, як свякроўка ліхая. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3. Залвіцы выберуць очы на спіцы. Fed., 348. Лучшай дзевераў чатыры, чым заловачка адна. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. а) Лепш дзевяць дзевяроў, чым адна залоўка. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Залоўка — змяіная галоўка. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. Рад бы я быў, каб бацька жыў, а цешча памярла. Ляцкий, 37. Дзмецца цёшча, дзмецца, да нас не хінецца, каля прыпечку трэцца. Дуб., 17. Пранік бялізну палошча, а цёшча языком хвошча. В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶