Старонка 97
◀ / 617 ▶
Кошку б'юць, а нявестцы наветкі даюць. Ром., Зап., III, 222, Вар.: Жанч., 228. Дзе ж тыя дочкі добрыя дзяюцца, адкуль нявесткі лядакія бяруцца? К. Кабашнікаў, 1960, Нясв. 8.1.57; А. Гурскі, 1960, Кап. 8.1.51. Нявестка порсткая, як сена жорсткае. Янк. М., 150. Дзе нявесткі ў хаце тры, там няма вады ў вядры. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. Сем лет нявестка была, а не ведала, што сучка без хваста. Fed., 202. Калі ў хаце завядзецца нявесціна лыжка, то не будзе старому ложка. І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52. Свякруха добра не бывае, усё ліхая ды ліхая. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3. Свякроў — пся кроў. М. Грынблат, 1938, Пар. Як добра свякроў, то добра і нявестка. Шырма, 207. Вар.: У. Іваноў, 1958, Мінск, 13.5.17; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Свякроў любіць нявестку, як сабакі дзеда. Fed., 306. Агонь з вадою ў адной хаце не жывець. Сах.; Сцяшк., 578, Іў. Свякруха і нявестка — сялу павестка. Янк. М., 10. У каго свякроў дурная, то й дамой не ахвоціцца. А. Гурскі, 1960, Сір. 8.1.48. Помніць свякруха свае маладыя гады і нявестцы не верыць. Янк. М., 15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶