Старога блюдзі для парадку. Нос., 155. Падсадзі на печ дзядулю, цябе ўнукі падсадзяць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Старшых і ў пекле шануюць. Нос., 156. Ідзе стары варчыць, маладэй памаўчыць. Добр., Смол., 33. Стары, кажуць, змуста, да без яго ў дварэ пуста. Нос., 156. а) Старыя, кажуць, змуста, але ж без іх у дварэ пуста. Дуб., 54. Стары гаворыць, як плот гародзіць. Fed., 291. Стары гаворыць — гародзіць, да на праўду выходзіць. Нос., 156. Што кажа стары на глум — бяры малады на вум. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; В. Санько, 1969, Слуцк. Старага чалавека пабранка — двару папраўка. Добр., Смол., 33. Стары з пуця не звядзець. Дразд. Стары Ерамей усіх разумней. Mien., 396. Хто з даўгою барадою, няхай ідзе за вадою. Fed., 22. Стары вол баразны не псуе. М. Грынблат, 1927, Тур.; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. а) Стары вол ніколі баразны не сапсуець. Нос., Слов., 31. Вар.: Дуб., 57; Fed., 291, 337; Pietk., 343; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6; М. Мельнічэнка, 1950, Гом.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁