а) Сваю дачку пазнаю ў андарачку. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
973. Сын у дом грабе, а дачка ў людзі бярэ. Сержп., 53.
974. Як дочкі падраслі, то хату растраслі. Fed., 72; Сцяшк., 617, Ашм.; М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.24.
975. Калі сем дзевак, не нажыва, а зжыва. Жанч., 126.
976. Гадуеш дзяўчыну — шыкуй пярыну. Сцяшк., 585, Шчуч.; С. Шыршуновіч, 1966, Свісл. 13.10.28.
977. Калі маеш дачку — дзяржы (май) гарэлку ў глячку. Дуб., Нар., 2; Жанч., 126. Вар.: Сцяшк., 595, Лід.; Мін.-Мал., 1970, 162, Уздз.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
978. Аддай дочку ды яшчэ піва бочку. Жанч., 126.
979. Без дачкі парастуць пад лаўкаю казлячкі. Сцяшк., 581, Дзятл.
980. Без дачкі сям'я, што печ без агня. Сцяшк., 581, Свісл.
981. Дочкі — дзіравы мех: ім усё давай. М. Гваздзёў, 1965, Пух. 8.1.102.
982. Дочкі — то маткі ходзяць без сарочкі. М. Грынблат, 1970, Лун. 8.2.14.
а) Гадуй дочкі, а сам хадзі без сарочкі. Жанч., 126; Сержп., 53.
б) У каго (хто мае) дочкі, той ходзіць без сарочкі. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; В. Іваноўская, 1963, Леп. 8.1.83; І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.26.
в) Дочкі астаўляюць матку без сарочкі. Нос., 37. Вар.: Сержп., 54.
95 👁