Ты, бацька, ідзі араць, цябе валы знаюць, а я пайду ў карчму, мяне людзі знаюць. Tyszk., 418.
а) Бацька няхай едзець араць, яго коні знаюць, а я пайду ў карчму, мяне людзі чакаюць. Нос., 4. Вар.: Сержп., 53.
Бацьку з сынам ніхто не рассудзіць. Сержп., 185.
Угавор пры сведках робяць з айцом дзеткі. Ляцкий, 47.
Увайшлі кагалам, а бацька з жыгалам. Нос., Слов., 155.
а) Усе кагалам, а бацька з жыгалам. Крапіва, 252.
Вотчым — не бацька родны. Раст., 67.
У айчыма чэрці пад вачыма. Янк. М., 112.
Няма бяды ў хаце, калі сыны ў маці. К. Кабашнікаў, 1963, Скід. 8.1.84.
Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі, а хто мае сынкі, той пячэ блінкі. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
Адзін сын — смятаннік. Л. Царанкоў, 1960, Мінск, 13.9.2.
Адзін сын — не сын, а баўтун. Цар., 240, Рэч.
З адзіняка будзе сабака. Fed., 6.
а) З адзіняка або пес, або сабака. Fed., 6.
б) Сын-адзінака — ці хорт, ці сабака. Сержп., 53.
в) Калі ў бацькі сын адзінака, будзе хорт ці сабака. Гильт., 287, Дзісен. п.
Маладой старшым не бываець. Добр., Смол., 15.
І мой бацька такі маўся, і я ў яго ўдаўся. Нос., 56; Дуб., 25.
102 👁