932. Не кажды Кузьма бацька. Ляцкий, 26.
933. За дзетак маткі, а за матак таткі. Нос., 45.
934. Бацькоў любі, старшых паважай. Ахрым., 20; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
935. Шануй бацьку з маткай: другіх не знайдзеш. Ляцкий, 59.
936. Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе. Fed., 17.
937. Шануй старое, як дзіця малое. Fed., 291.
938. Усе нашы бацькі разумней нас былі. Ляцкий, 51.
939. Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
940. Хто бацька і мацеры не слухае, той і бога не баіцца. Fed., 16.
941. Сохні тая рука, што на бацька падымаецца. Fed., 266.
942. Хай таму дзіцятку язык адваліцца, калі на людзях бацьку няславіць. Янк., 151.
943. Скаратай, божа, . лепі веку, толька не папусці дзяціную апеку. Ляцкий, 41.
944. Адзін бацька гадуе пяць сыноў і не жалкуе, а пяці сынам важка пагадаваць аднаго бацьку. Pietk., 356.
945. Як бацькі кормяць дзеці, то дзеці скачуць, а як бацькі на дзіцячым хлебе, то плачуць. Fed., 16.
a) Як бацькі кормяць дзеці, то дзеці скачуць, а дзеці кормяць — бацька, маці плачуць. Fed., 16.
946. Баця мой, еш хлеб свой. Дуб., 5; Нос., Слов., 17.
180 👁