Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца. А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1. Ад роднага таткі харашы будуць і латкі. Нос., 122. а) Прыгожы на шубе і латкі ад роднага таткі. Нос., 137. Найлепшы бацькавы боты. Fed., 41. Найлепшы боты бацькавай работы — ніколі не падзяруцца. Fed., 41. Хлеба не станець — бацька дастанець. Нос., 172. Вар.: Fed., 53. а) Як не стане, бацька дастане, як не будзе, матка дабудзе. Сержп., 54. Як не стане, то ў бацька дастане. Fed., 288. Бацька з маткаю на век не нагатуюцца. Жанч., 87. Адна душа пракорміць і ўгалодзіць. Добр., Смол., 105. Адна душа сто душ корміць. Добр., Смол., 105. Гніся, бацька, ці не гніся, але за карман (кішэнь) бярыся. Ляцкий, 8; Сержп., 49; Сцяшк., 585, Ваўк. Ад нашага таткі плохі ўзяткі. Нос., 122. Вар.: Fed., 311. Да бацькі едуць з пяром, а ад бацькі з тапаром. Янк. М., 35. Няма таткі — няма й папкі. Нос., 100; Сержп., 52. Як дачакаўся хлеба, то бацькі не трэба. Dybow., 184; Fed., 53.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁