Няма той мамкі, жэбы не было ямкі. Fed., 177. а) Няма той мамы, жэб не пакарміла ямы. Fed., 17. Умрэць матка — аслепнець бацька. Добр., Смол., 71. Бацька ўмрэ, то палавіна сіраты, а як маці ўмрэ, то цэла сірата. Fed., 278. Мачаха — не родная маці. Бяльк., 307, Мсцісл. а) Мачаха не будзе маткаю роднаю. Fed., 174. Хто мачаху мае, той гора знае. Зах., 250. Мачаха як месячык: свеціць, ды не грэе. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Матка дзяцей пушыць, а мачаха сушыць. Нос., 77; Дуб., 36; Fed., 180; Сержп., 134. Родная маці б'ючы ранаў не наробіць, а мачаха і гладзячы параніць. Fed., 174. а) Свая матка б'ючы не заб'е, а чужая гладзячы загладзіць. Гильт., 292, Віл. п. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5. Матчын кулак вуча, а мачыхі суша. Ляцкий, 20. Матка галоўку мыець, прыглажваець, а мачыха мыець — прыскубаець, кашулю даець — праклінаець. Добр., Смол., 58; Жанч., 111. Не какохне няродная маці па чужому дзіцяці. Раст., 128. Муж жонку найдзець, жонка мужа найдзець, а дзеці бацьку не найдуць. М. Грынблат, 1970, Ашм. 8.2.26. Свой бацька насварыцца і пашкадуе. Fed., 17. Бацькіна сэрца адходліва. Нос., Слов., 17.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁