Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Мамка міла, як галоўку мыла. Я. Фядосік, 1962, Капатк. 1.7 а) Мамка міла, пака ножкі мыла. 7961, Рэч. 13.9.5. б) Тагды матка была міла, калі нашырукі і ногі мыла. Рісік., 378. в) Датуль матка міла, дакуль бруд мыла. Ляцкий,9. г) Тады маці была міла, як на руках насіла. 1. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. д) Мацідатуль міла, пакуль пялёнкі мыла. Дар., 245, Мінск. Тады быласіла, як маці насіла..Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.92.11 Матка па дочцыплача, а дочка па досцы скача. Ром., Зап., ПІ, 223 Бацька сахою дзецям так не дагодзіць, як маці голкаю. Еега.,173. Можна бацька ажаніць і мацеру замуж аддаць. Ред., 16. 77. Гэта табе навука: калыхала мяне -- калыш і ўнука. А. Фядосік, 1962, Капатк.8.1.76. Як навучыўся, то і пра матку забыўся. Ю. Звяркое, 1962, 1ў.13.10.5 Тагды мама дурная, калі сын занадта разумны. Ляцкий, 44. Нет маткі, так купіў бы, а ёсць матка, так прыбіў бы. Ляцкий,24. Сын к мацерыз галавешкаю, матка: «Сынок, ручкі папячэш». Т. Лапаціна, 1961, Рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 617  ▶