893. Мамка міла, як галоўку мыла. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
а) Мамка міла, пака ножкі мыла. 1961, Рэч. 13.9.5.
б) Тагды матка была міла, калі нашы рукі і ногі мыла. Pietk., 378.
в) Датуль матка міла, дакуль бруд мыла. Ляцкий, 9.
г) Тады маці была міла, як на руках насіла. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
д) Маці датуль міла, пакуль пялёнкі мыла. Цар., 245, Мінск.
894. Тады была сіла, як маці насіла. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
895. Матка па дочцы плача, а дочка па досцы скача. Ром., Зап., ІІІ, 223.
896. Бацька сахою дзецям так не дагодзіць, як маці голкаю. Fed., 173.
897. Можна бацька ажаніць і мацеру замуж аддаць. Fed., 16.77.
898. Гэта табе навука: калыхала мяне — калыш і ўнука. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
899. Як навучыўся, то і пра матку забыўся. Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5.
900. Тагды мама дурная, калі сын занадта разумны. Ляцкий, 44.
901. Нет маткі, так купіў бы, а ёсць матка, так прыбіў бы. Ляцкий, 24.
902. Сын к мацеры з галавешкаю, матка: «Сынок, ручкі папячэш». Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
105 👁