а) Першая жонка суджана, другая раджана, а трэцця ад чорта прынесена. Fed., 365. Апошняя ў папа жонка. Сцяшк., 580, Воран. Кепскі муж у магілу, а добра жонка па корчмах. Fed., 365. Жэншчына, яна й ёсць трудзяга вечная. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. У бабы бабская справа. Сержп., 16. а) У бабы бабскае і дзела. Сержп., 16. Як пачнуць жыта жаць, тады баб людзьмі зваць. Жанч., 272. а) Баб тады людзьмі завуць, як у поле ідуць. Жанч., 272. Баб'я (бабіна) воля — печ ды поле. Жанч., 228; Сцяшк., 580, Ашм. Бабіна (бабе) дарога — ад печы да парога. Ляцкий, 3; Жанч., 228; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Я. Кіслік, 1966, Іў. 13.10.26; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. а) Бабіна дарога — ад пячы да парога; ад пячы да пола — стаптала пастола. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. б) Бабе была дарога ад печы да парога. Сцяшк., 580, Ашм. Для жонкі дарога адна — проста ад парога да каміна. Добр., Смол., 7. Бабе там месца, дзе месяць цеста. Жанч., 228. Гаспадынька, твая рэч — глянь у печ. Сержп., 33. Вар.: Жанч., 228. Ці там, ці тут бабы кут. Сержп., 11.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁