Не вер каню ў дарозе, а бабе дома: і каня ў дарозе прывяжы, а бабе праўды не кажы. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. Ніколі жонцы праўды не кажы. Fed., 365. а) Лапця лычкам не вяжы, жонцы праўды не кажы, у папа грошай не пазычай. С. Шыршуновіч, 1966, Свісл. 13.10.28. Жонкі, стрэльбы і каня не пазычай нікому. Pietk., 403. а) Жонкі, стрэльбы і каня нікому не давай на рукі — не пазычай. Fed., 366. б) Гадзіннік і жонку нікому не давярай. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Не хвалі дзень уранні, а жонку да смерці. А. Ліс, 1969, Стол. 8.2.17. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Жонка памерла, а гаспадар аслеп. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Была жана, да карова сажвала. Добр., Смол., 61. Не плач за жонкай: будзе другая. Ляцкий, 27. Жонка памерла, што лазня згарэла. Дразд. а) Чы жонка памрэ, чы лазня згарыць — мужык аб адным гаруе. Ляцкий, 58. Жонку ў яму, а сам на другую гляну. Мяц., 252, Лаг.; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Бог за адну, а я за другую. Fed., 365. а) Бог за адну жонку, а я — цап за другую. Fed., 365. б) Бог за жонку, а я за дзеўку. Fed., 365. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцця ад чорта. Fed., 365; Pietk., 402; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁