Узяў пілку на сваю шыйку. Сцяшк., 612, Слон. Калі жана сатана, то яна і чорту падноскі адарве. Цар., 244, Мінск. Валы добрыя — здароўе, жонка злая—безгалоўе. Ф. Наркевіч, 1932, Петр. (Архіў ІРЛІ АН СССР, спр. 30). Жонка — то ночная зязюля і дзёнешню перакуе. Fed., 366, а) Начная зязюлька дзенную перакукуець. Нос., 116; Дуб., 40; В. Санько, 1969, Слуцк. б) Ночная зязюля (кукуля) перакуе дзенную. Fed., 355. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Мужыковы норавы ды я выведаю. Дуб., 36. Тфу нежанатаму, бо жанатаму і жонка наплюе, то будзе даволі. Fed., 202. Перахітрыў бы жонку, ды сама з хітрай старонкі. Ляцкий, 34. Ты праз вароты, а жонка з-за плоту. Ляцкий, 46. Мужык за парог, а жонка за пірог. Ром., Бел., І, 301. Вар.: Ляцкий, 21; Fed., 365. Не вер каню ў дарозе, а жонцы ў двары. Нос., 95; Fed., 132; Pietk., 364; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: Добр., Смол., 1. а) Не вер каню, запрагаючы, а малодой жонцы — у дарогу выбіраючыся. Fed., 149. б) У дарозе не вер каню, а ў доме жонцы. Fed., 76. в) Не вер жонцы ў дому, кабыле ў дарозе. Tyszk., 420; Ром., Зап., III, 226. Вар.: Fed., 365; Pietk., 402; 1961, Брасл. 13.9.5. г) Не можна верыць каню ў дарозе, мужыку ў астрозе, а жонцы дома. Ляцкий, 30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁