Узяў жонку-сямілетку, што не вымеце хаты ўлетку. Ляцкий, 48.
Наша гаспадынька да танцаў мае ногі, а ў яе па лавах вядуцца станогі. Fed., 106.
Як наварыла Люця, то не паесць і цюця. Fed., 172.
Мука як мука, ды паганая рука. Крэмнеў.
Наша Хвядора (Сора) то шые, то пора. Fed., 51; Сержп., 4; М. Грынблат, 1974, Лаг.
а) Наша Сора то шые, то пора, а ўсё ніткам гора. Рапан., 257. Вар.: Ляцкий, 61.
Яшчэ бабіна ў рашаціне, а баба галаву заклапаціла. Л. Царанкоў, 1950, Рэч. 13.9.2.
Асталася адна ў хаце, не дам рады кацяняці. Fed., 6.
Не бачыла гаспадыня, што сучка сем лет без хваста. Fed., 106.
З жонкай, як з бараной у лесе. Fed., 366.
Якая жонка, да жонка, а лепей парасёнка. Нос., 193.
а) Якая жонка, ды жонка, а лепей парасёнка: сама дзверы адчыніць і зачыніць. Крэмнеў.
Дзе гаспадыняў многа, там ладу мала. Fed., 106.
Дзе бабаў многа, там хата немяцёна. Fed., 12.
Дзе хазяек шэсць, там нечага есць. 1961, Брасл. 13.9.5.
Маракаваў на цецю, а трафіў на псецю. Шпил., 183.
86 👁