Люба чыненавісная, а калі ўзяў, то твая. Ееа., 167.. Свая жонка -- цярпі. Ляцкий,40. Смерць і жона ад бога прызначона.Реа., 302. У мяне ўсё падзельнае, адна жонка непадзельная. Нос., Слов., 441 а) У мяне ўсё падзельнае, апрача ж жонкі. Дуб., 65. Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую. Ром., Дал» П, 222.Вар.: Рісік., 402; Шырма, 228; Добр., Смол., а) Брат любіць сястру багатую, а муж жану здаровую. Нос., 8. Вар.: Ріеік., 391; Дразд.; А. Русіновіч, 1954, Светл.13.3.29. б) Сястра брату міла багата, а мужыку жонка здарова. Ееа., 277. Хоць жонка, як карова, абы здарова. Сержп., 68. Нашто карова, была б жана здарова. Ром., Зап., ЦІ, 224. Адзенне добра новае. а жонка здаровая. «Звязда», 10 кастрычніка 1961 г., У. Кузняцоў, Круп. Была бы здарова мая бабуся, нікога не баюся. Дуб., 2; ос., 11 Злодзей абкрадзе-- сцены астануцца, а жонка памрэ -усё з двара звязе. Янк. М., З жонкай пражыць- -не штаны сшыць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Не заўсёды добра жонкі не паслухаць. Реа., 365. Баба ніколі не скажа ў глум. М. Грынолат, 1965, "Смал
Дадатковыя словы
грынблат
1 👁