Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Старога кахаць -- гараваць. Сержп., 63. З старым і грэх і смех. Сержп. 63. Ад свету адстану, а старога любіць не стану, Сержп., 63. Жыве дзеўка за ўдаўцом, свету прыкупіўшы. 1961, Рэч. 13.9.5. Жыць за старым -- быць у павазе, а за маладым -- у знявазе. Нос., Позна Полька ўздумала, што ў Івана грыбы тоўстыя. К. Кабашнікаў, 1962, Гом.8.1.77. Лепі ў пяску гніць, як з нямілым (нялюбым) жыць. Нос., 74. Вар.; Сержп., 63; Ееа., 209. Рада б цяпер наша мама выйці за пана, да пан не бярэць. Нос., 143. Вар.: Ляцкий,37. а) Рада б наша мама за пана, дык ліха яго дзярэ, не бярэ. Сержп., 64 Калі баба добра, то ўсё добра. Ляцкий,16. Хто жонку добру мае, той гора не знае. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Там і бог раюе, дзе жонка мужыка шануе. ФВ. Санько, 1969, Слуцк. Жончына дабро, што ўзімку цяпло. Сержп., 62. Добрая жонка цяплей за валёнкі. Я. (Фядосік, 1929, Капатк.6.1.44. Не піў бы, не еў бы, да на жонку глядзеў бы. Реа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶