У мужа на назе бот скрыпіць, а ў жонкі ў грудзях хрыпіць. Fed., 191. Не кажы, кума, і ў самой мужык п'яніца. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. З астрожніка гаспадара не будзе. Сержп., 14. Дзе старана, там і жана. 1961, Рэч. 13. 9. 5. Свой хлеб усягда прыедчыў. Ром., Зап., III, 231. Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой. Цар., 248, Мінск. Чужую жонку абайдзі ў старонку, не будзеш біты. Ляцкий, 58. Не кладзіся каля чужэй жонкі, адаб'юць пячонкі. Ляцкий, 26. Як старшы гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці, а другія будуць убалаці. Kolb., 472, Пін. п. Хлеба не стане — гаспадар дастане. Сержп., 34. Хоць хлеба ні куса, да мужык без вуса. Нос., 175. Вар.: Сержп., 63. Хоць без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу. Радч., 176. Прыгожы на грэх, а дурны на смех. Сержп., 63. Як блізка, то пад вачыма слізка, як далёка, то на сэрцы лёгка. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2. З старым жыць — воўкам выць. Сержп., 63.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁