Я за ім не біта, не журана. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.10.
Пражыла нябітая і непрыласканая. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
За сокалам і варона сакаліца. Дразд.
а) За сокалам і варона хароша. Сцяшк., 591, Маст.; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
За добрым гаспадаром і свінка гаспадынька. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Сцяшк., 590, Гродз.
Бацьку глядзець за дачкой да вянца, а мужу — да канца. Абаб.
Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
Сам мужычок з кулачок, а зла, як у казла. Г. Барташэвіч, 1963, Маладз. 8.1.82.
Не ў тыя рукі ўпала, каб лежачы спала: выспішся і бегаючы. Fed., 286.
За мужам набылася, толькі звалачылася. «Гродненские губернские ведомости», 1856, № 27.
Хоць я не людзі, ну і Хама не чалавек. А. Фядосік. 1962, Капатк. 8.1.76.
Ні шыць з ім, ні спароць. Tyszk., 428.
Ні госць, ні гаспадар. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
У людзях Ілья, а дома свіння. Ром., Зап., І. 216.
У людзей завуць Анання, а ў дварэ няма яму такога наймя. Нос.. 168.
103 👁