Старонка 582
◀ / 617 ▶
689. Перафразіроўка старой рускай прыказкі «Молодец против овец, а против молодца — сам овца». 694, 695. Мінай — бацька Мінай, Мінай Піліпавіч Шмыроў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, Герой Савецкага Саюза. 700. Клёц — клец, зуб у баране. 705. Пераасэнсаванне старой прыказкі «Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». 715—729. Пра здраднікаў Радзімы, якія пайшлі на службу да фашыстаў. 727. Бобікі — такой ганебнай мянушкай народ заклеймаваў здраднікаў-паліцаяў. 730. Астроўскі — Радаслаў Астроўскі, паслугач нямецка-фашысцкіх акупантаў, «прэзідэнт» утворанай імі ў 1943 г. т. зв. Беларускай цэнтральнай рады (БелСЭ, т. 1. Мінск, 1969, стар. 543). 731. «Новы шлях» — газетка, якую выдавалі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі гітлераўцы. 740. Эсэсы — эсэсаўцы. 769—773. Старыя прыказкі, дапасаваныя ў час вайны да характарыстыкі Гебельса. 773. Прыказка літаратурнага паходжання. Належыць пяру К. Крапівы (гл.: І. Я. Лепешаў. Фразеалогія ў творах К. Крапівы. Мінск, 1976, стар. 130). 774. Прыказка літаратурнага паходжання: заключны радок байкі К. Крапівы «Саманадзейны конь», 1927 г. (К. Крапіва. Зб. тв., т. 1, стар. 92). Пра самаўпэўненых крыкуноў. У гады Вялікай Айчыннай вайны была накіравана супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 775, 776. Дучэ — так называлі ў Італіі фашысцкага дыктатара Мусаліні (італ. duce — правадыр). 783. Рахубы — тут: усё астатняе. 790. Лагожкі — спецыяльныя сані для перавозкі грузаў (заўв. збір.). 792. Удранка — невялікая рэчка ў Мінскім і Маладзечанскім раёнах, на якой партызаны разграмілі атрад фашыстаў. Пра гэту падзею была складзена песня «Фриц бежал с Удранки» (гл. газету «Мы отомстим», орган Заслаўскага РК КП(б)Б, 17 снежня 1943 г.). 794, 795. Прымаўкі ўзніклі пасля таго, як па прыгавору беларускага народа гітлераўскі стаўленік В. Кубэ быў знішчан магнітнай мінай у ноч на 22 верасня 1943 г. 801. Прымаўка-параўнанне належыць К. Крапіве (гл.: І. Я. Лепешаў. Фразеалогія ў творах К. Крапівы, стар. 130). Антанеску — Іон Антанеску, ваенна-фашысцкі дыктатар Румыніі, уступіўшай разам з гітлераўскай Германіяй у вайну супраць Савецкага Саюза. Будаўніцтва камунізма і барацьба за мір 813. Прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі ў СССР — асноўны закон калгаснага жыцця быў прыняты II Усесаюзным з'ездам калгаснікаў-ударнікаў у 1935 г. Новы Прыкладны Статут калгаса, які вызначыў задачы крутога ўздыму сельскай гаспадаркі і парадак вядзення калгаснай вытворчасці, прыняў III Усесаюзны з'езд калгаснікаў у 1969 г.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 617 ▶