Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Прыказкі і прымгукі пра трактар пачалі ўзнікаць у пачатку 30-х гадоў. Трактар адразу зрабіўся ўвасабленнем новага жыцця вёскі, калгаснай працы. У той жа час прыказкі па-гаспадарску раілі не закідаць і каня, для якога ў калгасе таксама знаходзілася работа. 315. Асэнсаванне старой прыказкі (гл.І. 1103). 348. Маецца на ўвазе, што ў старой вёсцыселяніну свайго хлеба не хапала, даводзілася дакупляць жыта. 351. Пераасэнсаванне старой прыказкі «Багата хата не вугламі, а пірагамі». 366. Па р нік-- парніковая гаспадарка. 374. Перапрацоўка старой прыказкі (гл, УЦІ.315), 376. Перапрацоўка старой прыказкі «Кармі карову не рукой, а мукой» (тл.І. 128). 390--406. Брыгадзір і аграном - кіраўнікі калгаснай вытворчасці, якія занялі асаблівае месца ў калгасных прыказках. 398. На скрут--скруціўся, невядома дзе. Абарона Радзімы 475. Узнікла, відаць, як водгук на хасанскі канфлікт 1938 г., справакаваны японскай ваеншчынай у раёне возера Хасан Прыморскага краю. Культура і новы быт 482. Прыказка адзначае рост працоўнай інтэлігенцыі, калі амаль з кожнай сялянскай сям'і выходзяць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. 515. Пераробка старой прыказкі (гл. У. 1). 518. Новае заканчэнне старой прыказкі (гл. У. 7). 519. Пераробка старой прыказкі на новылад (гл. У. 28). 568. Гэту прыказку ўжыў старшыня калгаса, даводзячы, што сілком моладзь на вёсцы не ўтрымаеш. 577. Прымаўка літаратурнага паходжання- з аднайменнага верша К. Кралізы, 1925 г. (К. Крапіва. Зб. тв. у 4 т., т. 1. Мінск, 1963, стар. 578. Пераробка старой прыказкі(гл. ІУ. 1488, 1489). 581. Гаворка пра матацыкл маркі «ИЖ» (Іжэўскага завода). 584. Хіпуюць--новатвор ад хіпі (англ. Мрріе), тут: моднічаюць. 585. Не настача-- не дагоніць.. е. Вялікая Айчынная вайна 640, Першапачатковы варыянт узнік яшчэ да вайны (гл. 474). заў" Галься--ад галіцца -- квапіцца. «Не галься на чужое» (Бяльк. 657. Прыказка літаратурнага паходжання: апошнія радкі байкі К. Крапівы «Вол і Авадзень», 1923 г, (К. Крапіва. Зб. тв., т. 1, стар. 36). 659. Клейст--гітлераўскі генерал, 679. К ох-- Эрвін Кох,гітлераўскі гаўляйтар, кат славянскіх народаў. 681. Пераробка старой прымаўкі (гл. Ў. 757). 687. Спанатрыў- унадзіўся, прывык (заўв. збіральніка). Больш верагодна: знайшоў, выведаў, знюхаў. «Яна ўжо як спанатрыць, дзе ляжаць цукеркі, дык ніводнай не пакіне, усе вывудзіць» (З нар. сл., 81, А. Прышчэпчык, Стаўб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прымгўкі, сямі
3 👁
 ◀  / 617  ▶