Порах- тут: парушынка, пылінка. 302. Х вальч, фальш--тут: свядомы падман, махлярства. 305. Ме быў біты. Памяць пра цялесныя пакаранні пры прыгоне (гл. Добр., Смол., 53). 307. Коськаць--клікаць, падзываць. 323. У вётка- ад віцца, тое, што ўецца. /. 339. Асінавы дух--у хаце, прапаленай асінавымі дровамі. 358. Зочы ў- убачыў. 365. Пасу х-- абяцанне. 374. Прыпеўкі- тут: аддзелка, аздоба рэчы. 377. Цуркі--тут: трэскі, кавалачкі дрэва..: 387. Рын, рынка-- патэльня на ножках (Сцяшк., 431, Бераст., Маст.) або чыгунная пасудзіна з доўгай ручкай і на ножках, У якой вараць верашчаку (З нар. сл., 80, Стаўб.). Тут жартам: разам ядуць. 411. Пра мову нелагічную, без сэнсу (заўв. збіральніка). 418. Бочка-- тут: даўняя адзінка вымярэння сыпучых рэчываў. 424. Пра смерць. Тлумач. збіральніка: як закрыем вочы, то ўжо назаўсёды. 428. Не дагатавана, абы хутчэй (заўв. збіральніка). 429. У Дабравольскага ў рубрыцы «Удача -- няўдача. Барацьба з перашкодамі». 443. Крышка- тут: драбок, трошкі, зусім мала. 480. Жартоўны адказ на абяцанне заўтра даць ці заўтра зрабіць. 489. Г ра за - гразьба, пагроза. 499. Карэс- ласка (польск. Кагез). 515. Т руск-- хвораст (Па лесі ходзя і трусочык збірае. Бяцьк., 445). 519. Адпавядае будазанню замкаў на лёдзе (Еед4., 209). ІХ. ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ САВЕЦКАГА ЧАСУ У. І. Ленін. Камуністычная партыя. Савецкая Вадзіма 93. «Іскра» -- першая агульнарасійская марксісцкая газета, створаная У.І. Леніным у канцы1900г. ' 103. Гаворка ідзе пра Праграму партыі, прынятую ХХІІ з'ездам КПСС. 4145. Маодзін-- мардвін (Мардоўская АССР). Кастрычніцкая рэвалюцыя і грамадзянская вайна 155--158. Гэтыя і некаторыя іншыя прыказкіі прымаўкі пра вызваленне ад паноў і буржуяў і іх «уцёкі» ў гады грамадзянскай вайны выразна пераклікаюцца з падобнымі творамі часоў скасавання паншчыны, хаця і вы значаюцца большай сацыяльнай вастрынёй. 172. Перапрацоўка радкоў з песні часоў грамадзянскай вайны, Першапачатковы тэкст належыць Дз. Беднаму. Беларускія пераробкі гэтай песні пад назвай «Мам прыслала Масква падкрапленне» былі вядомы пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1929 г. і пасля разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гл.: Анталогія беларускай народнай песні, выд. 2-е. Уклад. Г.І. Цітовіч. Мінск, 1975, стар
Дадатковыя словы
зездам
2 👁