Старонка 578
◀ / 617 ▶
VII. АГУЛЬНЫЯ РАЗВАЖАННІ Пра жыццё, век чалавека і смерць 10. Палукашак — «плятуць палукашак і кладуць ззаду воза... З лазы плятуць, кладуць на воз, каб што не ўпала» (Сцяшк., 343, Дзятл., Ваўк., Навагр.). 30. Мандраваці — мудрыць (польск. mądry — разумны, мудры). 36. Жыла — жыццё. 45. Г. зн. усё жыццё мучыцца. 47. Быт — тут: век, жыццё чалавека. 104. Каму суд — каму суджана. Вера ў лёс. 135. Не прадлужыў — не прадоўжыў (польск. przedłużyć). 162. Гл. таксама тэкст III. 2641 (пра вайну). Пра лёс, долю, шчасце, шанцаванне 171. Тлумачачы сэнс гэтай прымаўкі, Шпілеўскі спасылаецца на народнае перакананне: «Думаюць, што калі воўк параніць раз якую-небудзь свойскую жывёліну, дык яна не пазбегне зубоў яго: не мінуе свайго лёсу...' што паслініў, пазначыў воўк, тое ён з'есць абавязкова» (Шпил., 178). Гл. таксама I. 159. 180. Талан — лёс, удача. Цюркізм (talan — здабыча), які прыйшоў праз рускую мову. 201. Падобна на формулу замовы. 205. Бандоля — тут, відаць, рамень у стрэльбе (пар.: Нос., Слов., 14: бандалет—перавязь у паляўнічым ружжы); мушкет—старадаўняя цяжкая стрэльба. 206. Відаць, з песні. 224. Жаднага — ніводнага. 225. Тут, відаць, трэба разумець азмрочанае шчасце. 228. «Шчасце яго прыгрэла, аблашчыла» (Добр., Смол., 119). 234. Борах — асабовае мужчынскае яўр. імя. 264. Г. зн. пашчасціла. Пра дабро і зло 277. Не дадзержыць — не вытрымае. 289. Заўв. Насовіча: «Няшчасці вучаць нас пазнаваць дабро і зло». 295. Гаворыцца ў розных выпадках; захоўвае сляды даўняй веры ў суроцы і «ліхую гадзіну». 301—302. Гл. таксама 251. 307. Пераплётана — уперамежку (са злом). Пра праўду і няпраўду 351. Аналагічная прымаўка вядома з помніка беларускай літаратуры XVII ст. «Прамова Мялешкі» — «У рот правдою, як солею в очи кидывали» (Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Склад. А. Ф. Коршунаў. Мінск, 1959, стар. 358). 360а. Зветрала — выветрылася, развеялася.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 617 ▶