461. Калчышка — відаць, калека, кульгавы. Пар. Бяльк., 219: кальчыга — кульгавы чалавек.
465. Задні розум — запозненая здагадлівасць.
479. Падрачувае — паддражнівае, дражніць. Гл. Сцяшк., 332: падрачыць—падражніць (Ваўк.).
533в. Ні збла — ані няма.
536. Бубка — нешта зусім маленькае: зярнятка, гарошына. Пар. Сцяшк., 61: Дай мне хоць тры бубкі гароху, ні пасадзіла ніводнай бубачкі (Навагр., Гродз.).
616. У месе — тут: у мяху.
650. Не трэба ўпарціцца з ім.
653. Адпуст — адпушчэнне грахоў.
Дабрата. Злосць. Зайздрасць. Няўдзячнасць
673. Ушчын — пачын, просьба.
725. За шавеллю — за дрэнню, нягоднікамі (пар. рус. шваль).
728. Рэшні — апошні.
730. Адказ на гразьбу пабіць кіем.
739. Шалькі — талеркі на вагах.
766. Гл. таксама 605.
779. Аджэніш, аджанешся — адгоніш, адаб'ешся.
786. Боўкай, бушлівай — бадлівай.
817. Ладыга — косць. Пар. рус.: Не умела песья ладыга на блюде лежать, так по подлавочью валяйся! (Даль, Слов., ІІ, 263).
Лянота, гультайства. Паразітызм. Няўмельства
850. Красна — кросны.
865. Рында — неахайная, нязграбная жанчына.
866. Заганец і заганішча — невялікі і вялікі, або шырокі, загоны; тут — постаць, палоска, занятая жняёю ў час жніва.
884. Датыкі і затыкі — памылкі, недахопы пры тканні.
898б. Убой — гультай, неслух.
910. У месе — у мясе, г. зн., што яшчэ не нарадзілася (тлумач. выканаўцы). Больш верагодна — у мяху (гл. заўв. 616).
949. Насмешка з таго, хто шукае лёгкай работы.
957. Надалужыў — тут: марна патраціць час. Відаць, ад недалуга — няздольны, няздатны (Сцяшк., 312, Шчуч.).
961. Саўгець — сноўдаецца, бадзяецца, нічога не робячы.
968. Базікаваннем — гультайствам (пар. Сцяшк., 43, Гродз.: базыга — гультай).
973. Скутак — вынік.
984. Смык — тут: барана.
999. У вялікім доме больш работы і патрабуецца больш прыгляду (тлумач. Насовіча). У Насовіча памылкова «дорага торна».
1000. Піпіла — люлька, піпка; батурыць — балбатаць.
1007. Танянёх — выклічнік у дзіцячых забаўлянках.
1109. Хорт і выжал — паляўнічыя сабакі.
88 👁