Здароўе. Хваравітасць
131. Змага — змога, сіла; бяга — тут: жвавасць.
140. Не ручайся, што не заснеш.
149. Пярына — пяро птушкі.
151. Знявечаны, паранены. Вобраз навеян евангельскай легендай пра распятага Хрыста.
153. Настолькі схуднеў чалавек.
174. Хварцы — хворыя.
175. Прыклікі — тут: прычыны; хваробу можна «наклікаць» па сваёй віне.
198. Паклякае — сагнутае.
199. Гойная — тут: якая гоіцца, залечваецца.
214. Хароняць — тут: берагуць, ахоўваюць.
220. Вор — мех.
222. Скоіцца — скуецца або звяжацца (польск. skojarzać — злучаць, звязваць).
223. Пра хваробу, якая хутка праходзіць. Тут было сказана пры апёку рукі (заўв. збіральніка).
226. Хараваць — хварэць.
232. «Адсыланне» хваробы, характэрнае для замоў.
244. Відаць, пра сухоты, якія да нядаўняга часу яшчэ былі амаль невылечнай хваробай.
246. Удуха — удушша.
250. Гнятуха — тут, відаць, разнавіднасць трасцы або ліхаманкі, якая ў даўніх народных вераваннях увасаблялася ў вобразах 12 сясцёр-трасавіц (гл.: С. А. Токарев. Религиозные верования восточнославянских народов XIX — начала XX века. М.— Л., 1957, стар. 100—101).
256—257. Кароста — заразная скурная хвароба, якая была пашырана з-за дрэнных санітарна-гігіенічных умоў дарэвалюцыйнай вёскі.
261. У бядзе не цвечыцца — тут: бяды не ведае, не прывучаецца да яе (польск. ćwieczenie — практыкаванне, навучанне).
267в. Заўрадзела — зашкодзіла (рус. завредило).
275. Векі — тут: старыя гады.
276. Возьме за векі — састарэеш.
Маладосць. Старасць
332. Сквар — тут: цяпло.
339. Барвіцца — фарбавацца.
348. Пра чалавека, «якому пераваліць за пяцьдзесят год» (тлумач. выканаўцы).
Розум. Кемлівасць. Дурасць
352. Памыснасць — кемлівасць (польск. pomysłowość).
407. Гвязды — зоркі.
422. Тэмпы — тупы (польск. tępy).
447. Лядашчык — злы дух; з розуму спаўся — страціў розум.
454. Лэпска — разумна, кемліва (польск. łebski — разумны, здагадлівы).
76 👁