479. Свяцёл месяц — традыцыйны ў фальклоры сімвал мужа, гаспадара; звёзды — дзеці.
480. Не ўтранцацца — тут: не разняць. Паланізм (utrącić — адбіць).
482. Зрада, разрад — парушэнне «рады» (ладу), разлад.
484в. Нім — пакуль (польск. nim).
486. Пра мужа і жонку, якія не падыходзяць адно аднаму характарам (заўв. збіральніка).
488. Пра мужа і жонку, аднолькавых характарамі і паводзінамі (заўв. збіральніка).
531. Жондзіць — кіруе (польск. urząd — пасада); блондзіць — блудзіць (польск. błądzić — блудзіць, брадзіць).
537. Узяць у цябе — тут: узяць з цябе.
541. Тлумач. збіральніка: «Хто скардзіцца на сваіх дамашніх».
548. Не акпіўся — не асмяяў сам сябе; тут: не памыліўся.
594. Вадзіць — тут: замінае, шкодзіць.
605—607. Пра дачку, якая жыве ў сям'і мужа.
615. Затулле — заслон.
640. Гуж — абгаворвай, лай (ад гудзіць).
641. Гулінда, хлымындра, чулінда — няўмеліца, неахайніца.
642. Грыбам — тут: губой; г. зн. плача.
660. Спраўка — парадак, спраўнасць.
674. У балаці — слухацца, дагаджаць.
683. Ад свету адстану — кіну гэты свет, памру.
698. Падзельнае — тое, чым можна падзяліцца з іншымі.
707. У глум — тут: на шкоду.
720д. Пелян — кавалак палатна, хвартух.
721. На каляці — на вячэры (польск. kolacja — вячэра).
724—726. Гаспадыня, якая гатуе ў печы, галоднай не бывае.
727. Баглайка, вахляйка, віхляйка — гультайка, нядбайліца.
730. Станогі — тут: прусы або тараканы.
731. Люця — форма жан. асабовага імя Люцыя, Луцэя, Люцына.
734. Яшчэ бабіна ў рашаціне — яшчэ толькі ідзе падрыхтоўка да гатавання бабінай кашы (на хрэсьбіны).
742. Г. зн. цэліў на красуню, а трапіў на брыдоту (Шпил., 183).
752. Прыказка ўтварылася з радкоў лірычнай песні (гл. напр.: П. В. Шейн. Материалы, т. I, ч. 1. СПб, 1887, стар. 322—323). Падобнае супрацьпастаўленне маці, сястры і жонкі сустракаецца і ў іншых песнях (гл.: Песні народных свят і абрадаў. Уклад. і рэд. Н. Гілевіч. Мінск, 1974, стар. 79).
760. Стасуюцца да нявесткі, што, магчыма, пераможа свякроў.
780—854. Пра жанчыну наогул. Многія са старых прыказак выяўляюць адсталы погляд на жанчыну як на ніжэйшую істоту.
794. Блышыць — тут: лаяцца.
797. Навеяна вобразам быліннага асілка Святагора.
806. Не атаксцішся, не адмовішся — не абаронішся ні крыжам, ні замовай.
817. Не перапрэш — не пераканаеш, спрачаючыся.
851а. «Сабачы» век — тут: яшчэ дзесяць год пасля «жаночага веку» — сарака год.
78 👁