Жаніўся на скорую руку — на доўгую муку. Т. Холад, 1967, Кап. 13.10.20. Ажаніцца і ў гультая спрыту хваціць. Сцяшк., 580, Іў. Ажаніцца — не ўпіцца. Fed., 11; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17; Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз. а) Ажаніцца — не ўтапіцца. А. Ракса, 1960, Іў. 13.10.13. б) Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Ляцкий, 2; Сцяшк., 580, Воран. в) Жаніцца — не мёду напіцца. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. Ажаніся — кепска, не жаніся — кепска. Dybow., 5. а) Ажаніся — кепска, не жаніся — яшчэ горш. Fed., 11. Ажаніўся, то й перамяніўся. Fed., 11. Жаніўся тагды, калі ўсе людзі сена касілі. Pietk., 391. Забыўся, што ажаніўся. Fed., 346. а) Ах, я і забыўся, што ажаніўся: падай, жонка, піць. Fed., 11. Сёння ажаніўся, заўтра аддзяліўся. Сержп., 39. Маладзёж жэніцца — пол у пол дзеліцца. Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.50. Жанітба — не дзялітба, да пасля жанітбы будзе дзялітба. Бяльк., 166, Мсцісл. Як не жаніўся, то і не журыўся. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29. Ажаніўся — зажурыўся. Сержп., 65. Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁