У каго веды, у таго і сіла. Хрэстам., 316.
Дзе няма ведаў, там няма смеласці. Гут., 71.
Хто навуку паважае, той заўсёды з ураджаем. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Хто ў навуцы сілён, у таго родзіць пшаніца і лён. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Любая праца патрабуе ведаў. Махнач, 24.
Цяпер без навукі і каровы не дояць. Янк., 165.
Вучоны без практыкі — пчала без мёду. Гут., 71.
Дыплом мае, а справай не ўладае. Гут., 71.
Даказаў Апанас вучоны, што бусел чорны. Гут., 86.
З богам ісці — шчасця не знайсці, з навукай пойдзеш — шчасце знойдзеш. П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5.
Не бог памагае, а навука. Гут., 78.
Не саромся пытаць: болей спытаеш — болей спазнаеш. Гут., 139.
а) Хто аб усім пытае, той многа знае. Гут., 142.
Не кажы: «Вучыўся», а кажы, што пазнаў. Гут., 71.
Вучы народ, вучыся і ў народа. Гут., 71.
Навуку вывучай, аграномавы парады прымай, але і дзедавага слова не забывай. Янк., 39.
На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
73 👁