КУЛЬТУРА І НОВЫ БЫТ Пры новымладзе жыві па-новаму. Янк., 35. Маладосць без маёры, што хата без вакон. К. Кабашнікаў, 1963, Свісл. 8.1.84; М. Фылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. Граматнаму быць -- па-новаму жыць. Г. Лось, 1949, Бабр. 9.5.4. У нас у хату зойдзеш -- настаўніка знойдзеш. Янк., 35. Вучацца мае дзеці -- люба паглядзеці. Жанч., 392; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.12.: Набірайся розуму ў вучобе, а смеласці ў баю. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.12. Новага добрага не дзічыся, а што не ведаеш -- вучыся. Гут., 71 На падказку не спадзявайся, а сам добра вучыцца старайся. Ю. Маркевіч, 1965, Шчуч.13.10.3. Добра таго вучыць, хто хоча ўсё знаць. Рапан., 287. Мір ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.2. Не той ведае многа, хто доўга жыў, а той, хто многа вучыўся. Гут., 71 У каго мышцы -- пераможа аднаго, у каго веды -- пераможа тышчы. М. Малочка, 1959, Чаш
0 👁