Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
У каго веды, у таго ісіла. Хрэстам., 316. Дзе няма ведаў, там няма смеласці. Гут, 77. Хто навуку паважае, той заўсёды з ураджаем. /. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Хто ў навуцысілён, у таго родзіць пшаніца і лён. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Любая праца патрабуе ведаў. Махнач, 24. Цяпер без навукі і каровыне дояць. Янк., 165. Вучоны без практыкі -- пчала без мёду. Гут., 71. Дыплом мёе, а справай пе ўладае. Гут., 71. Даказаў Апанас вучоны, што бусел чорны. Гут., 86. З богам ісці "- шчасцяне знайсці, з навукай пойдзеш шчасце знойдзеш. П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5. Не бог памагае,а навука. Гут., 78. Не саромся пытаць: болей спытаеш -- болей спазнаеш. Гут., 139.. а) Хто аб усім пытае, той многа знае. Гут., 142.. Не кажы: «Вучыўся», а кажы, што пазнаў. Гут., 77. 504. Вучынарод, вучыся і ў народа. Гут., 71. Навуку вывучай, аграномавы парады прымай, але і дзедавага слова не забывай. Янк., 39. На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека. Н. Парукаў, 1965, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 617  ▶