Працоўная кніжка маленькая, але важкая. Янк., 40.
Не хваліся, план складаючы, пахваліся, год канчаючы. Янк., 40; Гут., 139.
Сваімі, як сваімі, а дзяржаўнымі рублямі не кідайся. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17; Янк., 35.
Не пускай казла ў гарод і ў сад, а злодзея — у бухгалтэрыю і на склад. Рапан., 293.
У валакітчыкаў заўжды адзін адказ: прыходзьце заўтра, як не будзе нас. Гут., 87.
Хто круціць да матае, таму на сходзе пападае. Янк., 41.
Называцца чалавекам лёгка, быць чалавекам цяжка. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
Хваляць — заткні вуха, крытыкуюць — слухай. Рапан., 300; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
Другіх крытыкуй, але і сам да крытыкі прыслухайся. Рапан., 287.
Умей узняцца, умей і прызямліцца. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
Добры быў чалавек, але начальнікам паставілі. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Не так страшны сам, як зам. М. Грынблат, 1969, Мінск.
Усім добры дзень, а табе асобая прапанова. І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52.
Тыя ж людзі, ды парадкі новыя. Янк., 35; Ахрым., 66.
83 👁