421. Як ты да працы, так і праца да цябе. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
422. Пашану і славу збіраюць па кроплі. Махнач, 24.
423. Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі. Янк., 34; Гут., 139.
424. Слава да таго прыходзіць, хто заўсёды ўперадзе ходзіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.12.
а) Гонар і слава таму прыходзяць, хто ў працы наперадзе ходзіць. Янк., 33; 1961, Брасл. 13.9.5.
425. Рукі ўпрыгожваюць не пярсцёнкі каштоўныя, а мазалі працоўныя. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
426. Птушку пазнаюць у палёце, а чалавека - па рабоце. Н. Парукаў, 1956, Добр. 13.3.29.
427. Хто языком штурмуе, не шмат наваюе. «Бел», 1956; Янк., 35.
428. Гультая не трымай у сакрэце - крытыкуй яго ў газеце. Янк., 33; Гут., 140; В. Зубараў, 1956, Гом. 15.3.29; М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46.
429. Не ўсякаму слову вер, лепш на справе сам правер. Гут., 142.
430. Увечары маладзёж, а ўдзень і са свечкай не найдзёш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
431. Згубленае золата можна знайсці, згублены час - ніколі. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
432. Гультаю ўдарнік не напарнік. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19..
433. Бракароб і няроба -- адна хвароба. Гут., 86.
168 👁