а) Запытай у Стаханава, як працаваць нанава. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. 408. Той нічога не баіцца, хто чэсна ўмее трудзіцца. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 409. Смела робім — моцна робім. Янк., 35. 410. Які размах, такі і палёт. В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24. 411. Умелыя рукі — памочнікі навукі. Гут., 71. 412. Жаданая праца, як сонца ўзыход. Гут., 139. 413. Праца робіць чалавека разумным. Гут., 139. 414. Праца — справа чэсці, доблесці і геройства. Ахрым., 71. а) Працоўная доблесць — сястра геройства. «Піянер Беларусі», 1959, № 28. 415. Кожны чалавек у працы пазнаецца. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 416. Сёння добра, заўтра лепш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 417. Каб у пашане быць, трэба працу любіць. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 418. Якая заслуга — такая і пашана. Янк., 36; І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52. 419. Як робіш справу, такую і набудзеш славу. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 420. Будзеш у рабоце, будзеш і ў пачоце. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁