У калгасе жыць — не тужыць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Жыць стала лепей, жыць стала весялей. Рапан., 288.
У калгасе жыць (быць) — шчаслівым быць. Ахрым., 71; Гут., 141; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
а) У калгасе жыць — шчасце тварыць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Калгас — багацце для нас. Рапан., 289.
У калгасе кожны год расце даход. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
Таму светла наша хата, што жывём цяпер багата. Гут., 141.
Хлеб у нас не куплен: папрацуй ды еш. Ахрым., 72.
Калгас — сіла наша, што ні хата — поўна чаша. Я. Нявера, 1965, Воран. 13.10.3.
Цяпер — не даўней: абы раток, а будзе кусок. Янк., 36.
Багата (слаўна, славіцца, хораша) хата не вугламі, а працаднямі. «Полымя рэвалюцыі»; ДіСБ, 255; Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40; Янк., 40; Гут., 141; Ахрым., 71.
Сялянская хата працаднямі багата. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
У каго многа працадней — у таго ў хаце святлей. І. Сагарава, 1951, Мір. 8.1.36.
Працадзень не снег — сам на галаву не зваліцца. Гут., 87.
Ураўнілаўка — гультаю маці. Янк., 41; М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46.
88 👁