Калгасная гаспадарка любіць парадак. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
Дзе парадак, там і дастатак. Гут., 141.
Непарадкі водзяць — працы шкодзяць. «БРіС».
Калгас без уліку, што хата без дзвярэй. Янк., 38; «Беларусь», 1956; Гут., 87.
Без плана работа ідзе пагана. Рапан., 284.
Без плана і ў хаце заблудзіш. «Полымя рэвалюцыі»; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Калгас калгасу заўсёды руку падасць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Горад і калгас пад адной страхой у нас. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
«Аддыхні, сошка, — сказаў дзед Цімошка, — цяпер не твой час, ёсць трактар у нас». ДіСБ, 254.
Трактарамі араць — не сахой кавыраць. Гут., 140.
Каб голаду не знаць, трэба трактарам араць. Рапан., 289.
а) Як стаў трактар араць, забылі галадаць. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Трактар у полі — хлеба ўволю. Гут., 140.
Дзе трактар гудзе, там і хлеб будзе. Хрэстам., 258; У. Іваноў, 1958, Мінск, 13.5.17.
Пасееш машынаю — хлеба збярэш асьмінаю. Ахрым., 70. Вар.: Рапан., 295.
75 👁