Калгасная гаспадарка любіць парадак. А. Фядосік, 1929, Капатк.8.1.44. Дзе парадак, там і дастатак. Гут., 141. Непарадкі водзяць -- працы шкодзяць, «БРіС». Калгас без уліку, што хата без дзвярэй. Янк., 38; «Беларусь», 1956; Гут., 87. Без плана работа ідзе пагана. Рапан., 284. Без плана і ў хаце заблудзіш. «Полымя рэвалюцыі»: Л. Корсак,1961, Асіп. 13.9.11. Калгас калгасу заўсёды руку падасць. А. Махнач, 1924, Уздз. 13.10.15.. Горад і калгас пад адной страхой у нас. А. Махнач, 1922, Уздз. 13.10.15.. «Аддыхні, сошка, -- сказаў дзед Цімошка, -- цяпер не твой час, ёсць трактар у нас». ДіСБ,224.. Трактарамі араць -- не сахой кавыраць. Гут., 140.. Каб голаду не знаць, трэба трактарам араць. Рапан., 299. а) Як стаў трактар араць, забылі галадаць. Л.Корсак, 1961, Асіп. 1391.. Трактар у полі -- хлеба ўволю. Гут., 140. Дзе трактар гудзе, там і хлеб будзе. Хрэстам., 256; У. Іваноў, 1958, Мінск,13.5.17., Пасееш машынаю -- хлеба збярэш асьміпаю. Яхрых., 70. Вар.: Рапан
0 👁