г) Свая ручка (рука) не ліхадзейка. Шпил., 189; Нос., 147.
д) Свая ручка не сучка. Mien., 397.
Ніхто сам сябе не знае. Fed., 359.
Кажан свае душы пан. Fed., 89.
На лобе ні ў кога не напісана, які ён. Fed., 171.
Гадзіна проста не паўзе. Янк., 210.
Хто мыліцца, той мае па патыліцы. Янк., 266.
а) За абмылку даюць у запатылку. Сах.
б) За памылку б'юць па затылку (у запатылку). Нос., 46; Fed., 216.
Абмылка — не карысць. Сержп., 129.
Ніхто не ест без памылкі. Fed., 216.
Як ні куляешся, а ўсё памыляешся. Янк., 273.
Памылка (абмылка) у фальш (хвальч) не ставіцца. Сержп., 129; Ром., Бел., I, 305.
За памылку не плацяць. Нос., 46.
У кожнага свая асечка. Сах.
Не быў яшчэ на смычковым перавозе. Нос., 93.
а) Быў на смычковым перавозе. Добр., Смол., 53.
Прыкласць ніхто не прыкладзець, а ўзяць усякі вазьмець. Нос., 137.
Да аглобляў коськаюць, а ў аглоблях пугі даюць. Янк., 211.
77 👁