Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
У чужым воку і порах відна, а ў сваім калода не відна. А. Фядосік, 1962, Капатк. 6.1.76. а) У чужом воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і цэлай калодыне пабачым.Р'еа., 336. 6) У чужым воку і пылінку бачыць, а ў сваім і бервяна не заўважае. Я. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. в) Чужое бачыць пад лесам, а сваго не бачыцьі пад носам. Рега.,70. г) Чалавек бачыць некага пад лесам, а ў сябе і пад носам не бачыць. Я. Мацкала, 1962, 1ў. 13.10.3.. Прывычка горш няволі. Рісік., 398.. Ма прывычку ёсць адвычка. Сцяшк., 599, Ашм. а) На прывычку ёсць і звычка. Яхрым., 40.. Слава на вароцяхне вісіць. Шырма, 206. а) Слава на паліцы не ляжыць. Я. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.. Не ўсё салодкае хваляць. Я. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Не ўсё салодкае смачнае. Янк., 245.. Лепша павага, ніж знявага. Реа., 224.. Сам сябе ніхто не ганьбіць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. а) Ніхто на сябе не скажа. Реда., 279. Чалавек сабе не вораг. Геда., 61; Ріеік., 362. а) Ніхто сам сабе не вораг. Реа., 272; Дразд.; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Ніхто сябе ў руку не ўкусіць. Сах. в) Ніхто на свой хвост пляваць не будзе. Й. Даранкоў, 1960, Рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 617  ▶