Старонка 461
◀ / 617 ▶
Сам пайдай і другому ўкусіць дай. Mien., 395. Калі робіш дрэннае для людзей, то робіш дрэннае для сябе. А. Фядосік, 1969, Стол. 8.2.15. Што людзём пазычыш, то і сам палучыш. Добр., Смол., 17. Ляпей быць пакрыўджаным, ніж каго скрыўдзіць. Fed., 155. Любіў добрае, цярпі ж і злое. Нос., 75. Няхай нашае перайдзець. Tyszk., 422. Вар.: Нос., 106; Pietk., 380. Добрым не адагнаць кепскага. Fed., 78. Ліхое ліхім і збываць. Ром., Зап., III, 222. Не вер воўчаму сэрцу. Сцяшк., 601, Слон. Сам у сябе папытай. Fed., 253. Цягні конскую главу, ды не чалавечую. Вас., 15. Не цягні чалавечай галавы з гразі — самога ўтопіць, а цягні конскую — самога выцягнець. Нос., 108. І над сабакаю трэба літасць мець. Fed., 269. Хто людзём жалае дабра, тэй палучыць сам сабе заўсягда. Добр., Смол., 36. Умеў прынімаць добрае — умей прынімаць і худое. Гильт., 287, Дзісен. п. Не кідай жывога, не шукай умершага. Fed., 373. Не смуцься, страціўшы, не цешся, знайшоўшы. Сцяшк., 602, Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶