Старонка 460
◀ / 617 ▶
в) Не плюй у крыніцу: прыдзеш па вадзіцу. Ляцкий, 27. г) Не плюй у крыніцу — прыдзецца напіцца. Ю. Маркевіч, 1965, Шчуч. 13.10.3. д) Не плюй у лужу: згадзіцца напіцца. Нос., 101. е) Не плюй у лужыцу: сагнешся ды й нап'ешся. Добр., Смол., 115. ж) Не плюй у карытца, мо, прыдзецца напіцца. А. Русіновіч, 1964, Светл. 13.1.29. з) Не плюй у калодзеж, мо, прыдзецца напіцца. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: А. Шчыкарэвіч, 1965, Навагр. 13.10.4. і) Не плюй у мора, бо, можа, прыдзецца напіцца. Гильт., 291, Пруж. п. к) Не загразняй вадзіцы: давядзецца напіцца. М. Багдзевіч, 1966, Маз. 13.3.29. Кінь перад сабою — знойдзеш за сабою. Tyszk., 421; Шейн, II, 477; Дуб., 26; Шырма, 205; М. Расюкевіч, 1965, Ваўк. 13.8.2. а) Кінь наперад — назадзі найдзеш. Гильт., 288, Дзісен. п. б) Кінь напярод, а знойдзеш назаду. Ляцкий, 18. Вар.: А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44; Юрч., 1974, 41. Закінь назад — наперадзе знойдзеш. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74. Вар.: Ром., Бел., I, 299; Нос., 61. а) Кінь за сабой — найдзеш перад сабой. Гильт., 291, Віл. п.; Dybow., 192; Fed., 53; Pietk., 325; І. Лесніковіч, 1965, Смарг. 13.10.6. б) Кінь ззаду — падымеш наперадзе. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. в) Пастаронні людзі кажуць: кінь за сабой, то знайдзеш перад сабой. Klich, 49. Памажы каму ў худабе, то дасць бог і табе. Fed., 215. Перст лізні адзін, а другому дай. Добр., Смол., 106. а) Што аднаму, то і другому. Добр., Смол., 106.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶