Старонка 458
◀ / 617 ▶
МАРАЛЬНЫЯ ПАВУЧАННІ Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Fed., 64; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. а) Паважай другіх — будуць і цябе паважаць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Не чыні таго другім, што табе не люба. Дуб., 43. а) Не жадай (не сулі) другому, што табе не міла. Дуб., 39. Вар.: Fed., 70; 1961, Брасл. 13.9.5. б) Чаго не хочаш самому, не чыні другому. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1. в) Што табе не міла, другому не чыні. Fed., 70. г) Не рабі другому, што не люба самому. Калянд., 1925. Вар.: «Ніва», 1975, №2. д) Што сабе не міла, таго і другому не зыч. Нос., 189. Вар.: Fed., 362. е) Чаго сабе не хочаш, другому не зыч. Fed., 47; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. ж) Чаго сабе сам не зычыш, таго другому не дзелай. Нос., 181. Любі другога, як сябе самога. Рапан., 15. Не плюй на крывога — будзеш сам гарбаты. Шпил., 186; Нос., 101; Dybow., 186. Пажыві чалавекам, сабакам пажыць шчэ паспееш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13. 3. 29. Сам жыві і другім давай жыць. Сержп., 70.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 617 ▶