Старонка 457
◀ / 617 ▶
Хутка йдзеш — бяду найдзеш, памалу ідзеш — бяда цябе нагоніць. А. Фядосік, 1971, Петр. Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку. Добр., Смол., 50. Збочыць з дарогі лягчэй, як на дарогу натрапіць. Янк., 221. Менш жмурыся, больш убачыш. Сах. Не ўчы рыбу плаваць. Мат., 183, Глуск. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Ты збоку слухай, да на ус матай. Fed., 283. Каму цесна, няхай уступіць. Fed., 58. За другога не бярыся. Сержп., 47. Бруднага пчолы не падпускаюць. Янк., 206. Варыва пры хаце росцяць. Янк., 208. З коньмі робячы, пугі не забываюць. Янк., 219. І ў малую дарогу збіраючыся, бяры рэптух сена. Янк., 223. Калі хвою зрэзаў, то і пня прыбяры. Янк., 227. З курамі лажысь, з петухамі ўставай. Юрч., 1972, 271. Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе, не вернеш. «Ніва», 1956, № 4.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶