б) У хаце нікога няма, але сцены слухаюць. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Калатнёча ў хаце — смех на вуліцы. В. Санько, 1969, Слуцк. Што двор, то нораў. Нос., 188. Нораў нораву не ўказ. Нос., 115. І ў добрай сям'і вырадак бывае. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. а) Сям'я не без вырадка. Нос., 149. Вар.: Ром., Бел., І, 216. б) У роду не без выроду. Нос., 20. в) Няма роду без выроду. Tyszk., 428; Шпил., 185; Дуб., 37; Fed., 261. Вар.: Pietk., 339; В. Бондар, 1967, Мінск; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. г) У балоце не без чорта, а ў сям'і не без вырадка. Сержп., 53. Вар.: Fed., 21. д) Усякі род не без вырадка. Ляцкий, 51. Шэпты (шопаткі) хату губяць. Fed., 299; 1961, Брасл. 13.9.5; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; М. Грынблаг, 1968, Мінск; Цар., 248, Мінск. а) Пошапкі хату разнеслі. Fed., 241. б) Шэпты хату зводзяць і вуглы разносяць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Згодна не перажыць, сласна не пераесць. Fed., 354. Ані да рады, ані да звады. Fed., 256. Вельга шкода, што ў дварэ нязгода. Fed., 202. а) Шкода: у дварэ няўзгода, а на дварэ непагода. Нос., 186.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁