в) Як паклічаш, так і адклікнецца. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. г) Як клікнулі, так і адазваўся. Fed., 146. д) Як аукнеш, так і адазвецца. Гильт., 287, Віл. п. е) Як аукаюцца, так і адгукваюцца. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. ж) Як аукнецца, так і адклікнецца (адгукнецца). Гильт., 287, Дзісен. п.; Ахрым., 61. 6. Сабраным калоссем не пракормішся. Янк., 254. 7. Што навозіш, тое і ўтопчаш. «Ніва», 1975, № 42. 8. Слухаць добрай рады не шкодзіць. Fed., 256. а) Парада ніколі не пашкодзіць. Сержп., 133. 9. У людзей пытай, да свой розум май. Шейн, ІІ, 482, Слуцк. п.; Dybow., 7; Сах.; Дуб., 64; Fed., 253. а) Людзей слухай, свой розум мей. Tyszk., 415; Шпил., 183; Гільт., 252, Вілен. п.; Нос., 247; Dybow., 183; Булг., 176; Fed., 263; Pietk., 390; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. б) Другога паслухай і свой розум мей. Ляцкий, 10. в) Чужых людзей слухай, а свой розум май. Ром., Бел., I, 314. г) Людзей слухай, а сваім розумам жыві. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. д) У людзей радзься, а свой розум мей. Fed., 257. е) Людзям вер і свой розум мей. Mien., 396. 10. Усякі Ерамей пра сябе разумей. Ром., Зап., I, 215. 11. Жыві сваім розумам. Fed., 264. 12. Аткуда цёплы вецер, туды і бок выстаўляеш. Добр., Смал., 122.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁