Чужога ніхто не шкадуе. Fed., 70.
а) Не шкадуй чужой кішэні. Fed., 145.
Чужым дабром добра (латва) шахраваць. Fed., 71.
Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае. Ром., Мат., 85.
а) Хто не шануе чужога, той свайго не мае. Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
б) Хто чужога не шануе, свайго мець не будзе. Fed., 70.
в) Хто чужога не беражэць, той і свайго не маець. 1961, Брасл. 13.9.5.
Хто чужога не шануець, той свайго не варт. Сах.
Сваё палучай, а майго не чапай. Ляцкий, 39.
Чые бы бычкі не скакалі, былі б нашы цяляткі. Аним., 265; Шейн, II, 483.
а) Чые бычкі, абы маё цялятка было. Tyszk., 420; Dybow., 191.
б) Мала чые бычкі, былі б нашы цяляткі. Нос., 76; Сержп., 68; Дуб., 35.
На етым віташку кажды цяніць к свайму мяшку. Добр., Смол., 133.
Маё і ў вадзе не прападзе. Dybow., 13.
Усякаму сваё мілей. Mien., 395.
Свой сухар смачней чужых пірагоў. Сцяшк., 608, Шчуч.
86 👁